Выставка Раисы и Татьяны Сиплевич

Выстаўка жывапісу
Раісы і Таццяны Сіплевіч
  31 кастрычніка – 15 лістапада 2017 года

 Пляцоўка сталічнай галерэі “Мастацтва” працягвае змяшчаць творчыя тандэмы і, сапраўды, цікавыя разнастайныя сборныя выстаўкі беларускіх мастакоў. Мы рады прадставіць сямейны дуэт, мастацтва жывапісу маці і дачкі, а менавіта Раісы і Таццяны Сіплевіч. Гэтыя імены ведаюць як беларускія, так і замежныя аматары  мастацтва.

Экспазіцыя выстаўкі прадстаўлена шэрагам сэнсава змястоўных сюжэтных кампазіцый і мноствам мастацкіх вобразаў. Жывапіс абедзвух мастачак напоўнены сімвалізмам, алегорыяй, творы яскрава ілюструюць тонкасць жаночай душы і асабістыя пачуцці кожнай творчай адзінкі. Іх працы аб’яднаны дэкаратыўнасцю, своеасаблівай графічнасцю, складаным каларыстычным рашэннем. Колераў шмат, але яны гарманічна спалучаюцца ў светаценях, гама сбалансавана і выразна прадумана. Адрознівае мастачак асабістая лінія малюнка і эмацыянальная існасць мастацкіх вобразаў. Жывапіс Раісы і Таццяны Сіплевіч прываблівае гледача сваей цікавай стылістыкай і непаўторным яскравым бачаннем на сучаснае выяўленчае мастацтва.

Мастацтвазнаўца галерэі “Мастацтва” Ксенія Ралінская