Выстаўка графікі і скульптуры “Птушкі” Валянціны Шоба і Уладзіміра Панцялеева

Выстаўка графікі і скульптуры “Птушкі”
Валянціны Шоба і Уладзіміра Панцялеева
14– 27 кастрычніка 2016 года

Выстаўка “Птушкі” прадстаўляе творчы тандэм сучасных гарадзенскіх мастакоў Валянціны Шоба і Уладзіміра Панцялеева. Гэтыя імёны ўжо даўно вядомы шырокай беларускай публіцы, а таксама замежным аматарам мастацтва.

Экспазіцыю выстаўкі ствараюць графічныя творы Валянціны Шоба, а менавіта дзве серыі: “Настроі” і “Пеўні”. Шэраг яе прац прысвечаны будучаму году Пеўня, яны выкананы ў змешанай тэхніцы, напоўнены яркім каларытам і экспрэсіўным малюнкам. Таксама вы пабачыце цудоўныя акварэльныя нацюрморты і маленькія сюжэтна-тэматычныя творы мастачкі. Натхнённы той жа ідэяй, ахоплены мноствам прыроднага хараства, Уладзімір Панцялееў дапаўняе экспазіцыю шэрагам драўляных скульптур. Сярод іх асабістыя распісаныя птушкі і пластыка знаёмых мастакоў, сяброў аўтараў выстаўкі.

Сумесны праект “Птушкі” з’яднаў агульныя думкі ў бачанні тэматыкі і формавырашэнні.. Абодва аўтары шчыра адораць нас крэатывам творчага мыслення, іх працы сэнсава змястоўныя, тэхнічна разнастайныя. Спадзяемся, што бязмежны запал да мастацтва зможа адчуць кожны, пабываўшы на новай выстаўцы Валянціны Шоба і Уладзіміра Панцялеева.

 Мастацтвазнаўца «Галерэі Мастацтва» Ксенія Ралінская