Выставка живописи “Художественный реализм” Андрея Савича

Выстаўка жывапісу “Мастацкі рэалізм”
Андрэя Савіча
15– 29 лістапада 2016 года

Малады і амбіцыёзны мастак Андрэй Савіч ужо каторы год дае нам магчымасць ацаніць яго творчаць. Так, выстаўка жывапісу «Мастацкі рэалізм» — гэта адначасова працяг праектаў мінулых гадоў і пошук новых тэхнічных, вобразных рашэнняў.

Андрэй Савіч чэрпае натхненне з выпадкова сфатаграфаваных фрагментаў урбаністычнага жыцця, яго захапляюць і цэлыя аб’екты, і незаўважныя дробязі. Так, у некаторых працах можна ўлавіць абрысы гарадской архітэктуры, часткі вонкавага аздаблення пабудоў, іншыя ўтрымоўваюць у сабе цэльны вобраз эмоцый і перажыванняў аўтара. Для работ мастака характэрны сінтэз графікі і жывапісу, а менавіта выкарыстанне каліграфіі і складанай ахраматычнай альбо эфектнай храматычнай гамы. У аснове фармальнай капазіцыйнай пабудовы ляжаць геаметрычныя і адвольныя па форме плямы, рэльефная фактура і рытм ліній.

Сапраўды, творчасць Андрэя ўжо даўно стала адметнай у сучасным беларускім мастацтве. Яго унікальную, непаўторную манеру пісьма, не пазбаўленую каляровай экспрэсіі і складанай сэнсавай насычанасці спазнаюць госці нашай галерэі і замежныя аматары мастацтва.

Мастацтвазнаўца «Галерэі Мастацтва» Ксенія Ралінская