Выставка живописи Сергея Римашевского

26 ноября — 9 декабря 2018

Сяргей Рымашэўскі — знакаміты беларускі творца, жывапіс якога цікавіць аматараў мастацтва розных краін свету. Выставачны праект «Легка сказаць» — гэта першая экспазіцыя ў прасторы галерэі.

Са слоў мастака ,«лёгка сказаць з аднаго боку, але ж так цяжка зрабіць з другога боку. Мае працы прадстаўляюць малыя і вялікія падзеі з пражытага мною жыцця, надзеі і мары, ўражанні ад прачытаных кніг і падарожжаў, усё сплялося ў мудрагелістую тканіну пад назвай Лёс, у якую абгорнутая мая Душа…» Сяргей Рымашэўскі пасродкам алейнай фарбы на палатне быццам спрабуе рэанімаваць свае дзіцячыя ўражанні і выказацца з нагоды рэчаў, якія хвалююць на сенняшні час.

Мастак працуе ў стылі містычнага рэалізму. Ен раскрывае мір маленькай асобы, паказвае шэраг дзіцячых вобразаў, такіх шчырых, непасрэдных і з адкрытым сэрцам. Кожная персанальная выстаўка — гэта публічнае адкрыццё мастака, дзе ен — гэта яго карціны і яго асабісты погляд на рэчаіснасць. Спадзяемся, што кожны зможа атрымаць асалоду пагрузіцца ў фантастычны і такі сапраўдны мір дзяцінства.

Мастацтвазнаўца галерэі «Мастацтва» Ксенія Ціханава