Александр Забавчик
Александр Забавчик родился в 1958 г. в Минске.
В 1987 г. окончил Белорусский театрально-художественный институт, отделение промышленного искусства.
С 1987 г. – участник выставок в Беларуси, России, Литве, Франции, Германии.
1987-1990 – член творческого объединения “Форма”.
2004 – член творческого объединения художников “Артель”.
С 2015 – в Белорусском союзе художников.
Персональные выставки:
2005 – галерея “Подземка”, Минск.
2008, 2013 – Белорусский музей соврменного искусства.
2010 – галерея “Corally”, Львов, Ураина.
2010 – Городская галерея, Жешув, Польша.
Работы находятся в Белорусском музее современного искусства, в частных колллекциях Европы и США.
Аннотация
«65»
юбілейная выстава жывапісу і графікі Алеся Забаўчыка
да 65-годдзя мастака
У прадстаўленых у экспазіцыі творах Алеся Забаўчыка прысутнічае эфект рапіда — запавольвання часу, выяўленага праз візуальныя вобразы. Гледачу даецца магчымасць углядання і павольнага счытвання хутказнікаючых выяў. Гэтаму садзейнічае разбіццё прасторы твораў на «тонкія» планы, калі кожны новы крок у глыбіню кладзецца не далёка ад папярэдняга. Эстэтычная інтуіцыя мастака дазваляе стварыць такі эфект пры дапамозе руху фактуры, складаных абрысаў плямаў і мінімалістычнага набору фарбаў.
І чорна-белая графіка і жывапіс Алеся Забаўчыка нараджае адчуванне не экспрэсіўнасці працэсу, а медытацыі, з любаваннем тэкстурай, зярністасцю або празрыстасцю фарбы. Мастацкі досвед Алеся Забаўчыка робіць яго творы выверанымі структурнымі пабудовамі, дзе на плоскасці разгортваецца свая абстрактная драматургія. Новае, часам нечаканае жыццё і прачытанне атрымоўваюць карціны Аляксандра Забаўчыка ў розных выставачных прасторах і інтэр’ерах, бо іх успрыняцце значна змяняецца ад асвятлення, маштабаў залі і ракурсах позірку.
Кожны твор мастака стымулюе нашу фантазію, бо балансуе паміж выпадковым і зададзеным. Мастак заключае з гледачом сумленнае пагадненне, у якім прапаноўвае чыстае поле, што можна засеяць зернем асабістых сэнсаў, але пры ўмове, што рэцыпіент гатовы да гэтай цяжкай працы.