Экспозиция

Автор

Андрей Савич


Мастак Андрэй Савіч нарадзіўся ў 1974 годзе ў горадзе Дзяржынску (Беларусь).
Выхаванец Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1998), сябра Беларускага саюза мастакоў (2000), удзельнік шматлікіх выстаў у Беларусі і за яе межамі (з 1994). Адзначаны ўзнагародамі і дыпломамі. Праходзіў стажыроўкі ў Аўстрыі, Францыі, Нідэрландах і Швецыі.

Аннотация

Мастак працуе ў розных напрамках выяўленчага мастацтва — жывапіс, графіка, скульптура. Атрымаўшы адукацыю ў Беларусі і за мяжой, выпрацаваў уласную творчую манеру і з’яўляецца арыгінальным прадстаўніком сучаснага беларускага мастацтва. Жывапіс Андрэя Савіча ілюструе сутнасць такога напрамку сучаснага жывапісу, як абстрактны экспрэсіянізм, заснаваны на традыцыях «класічнага» абстрактнага экспрэсіянізму сярэдзіны ХХ стагоддзя, але з уласцівым сучаснікам пераасэнсаваннем творчай спадчыны прадстаўнікоў мадэрнізму. Мастак знаходзіць цікавыя для сябе формы, трансфармуе іх у іншыя субстанцыі, насычае індывідуальнымі асаблівасцямі. У выніку атрымліваецца зусім новы твор — і па форме, і па змесце.