Экспозиция

Автор

Галина Горова

Горава Галіна Валер’еўна нарадзілася 11 мая 1972 у Мiнску.

Скончыла з чырвоным дыпломам Мiнскую мастацкую вучыльню імя                       А.К. Глебава, аддзяленне мастацкага афармлення (1992). Яе настаўнікамі былі мастакі Леанід Лапчынскі, Васіль Касцючэнка. Далей навучалася у Беларускай акадэміі мастацтваў, на аддзяленні жывапісу (1999). Занімалася ў настаўнікаў Мая Данцыга, Віктара Ганчарука, кіраўніком яе дыпломнага праекту быў Алесь Марачкін. Паспяхова скончыла аспірантуру кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2007) пад кіраўніцтвам кандыдата мастацтвазнаўства Ганны Барвенавай.

Галіна Горава прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставах з 1996 года. З 2000 года з’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў галіне станковага жывапісу, з’яўляецца аўтарам звыш ста жывапісных твораў. У асноўным піша карціны, прысвечаныя тэме Космаса. Ідэалам і прыкладам у мастацтве для Галіны Горавай з’яўляецца першы беларускі мастак-касміст Язэп Драздовіч. Яна не аднойчы прымала ўдзел у мастацкіх пленэрах, прысвечаных гэтаму знакамітаму мастаку.

Галіна Горава абараніла дысертацыю на тэму “Эвалюцыя колеравай выразнасці ў станковым жывапісе Беларусі ХХ стагоддзя” (2008). Яна аўтар аднаіменнай манаграфіі, а таксама навуковай манаграфіі “Генезіс касмічных вобразаў Язэпа Драздовіча” (2017), серыі артыкулаў “Семантыка колеру ў беларускім станковым жывапісе ХХ стагоддзя” (2005-2009), навучальнага дапаможніка для студэнтаў “Колеразнаўства” (2011). Выкладала колеразнаўства ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (2003-2020) на пасадзе дацэнта. Карціны мастачкі знаходзяцца ў дзяржаўных калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Магілеўскага абласнога мастацкага музея, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, у прыватных зборах Беларусі, Расеі, Германіі, ЗША, Францыі.

Аннотация

Юбілейная выстава “Юны горад” беларускай мастачкі Галіны Горавай прысвечана сучаснаму Мінску. У яе яскравых жывапісных вобразах паўстаюць чалавечыя асобы, ландшафтныя і архітэктурныя матывы беларускай сталіцы. Галоўная тэма выставы Галіны Горавай – духоўная повязь чалавека з гарадской гісторыяй і асяроддзем. У аснову твораў былі пакладзены асабістыя ўспаміны і ўражанні аўтаркі. Мажорная, жыццесцвярджальная палітра жывапісу Галіны Горавай надае яе творам жыццевую пераканаўчасць, зараджае аптымізмам, так неабходным людзям у напружаным рытме сучаснаснай рэчаіснасці.

Репортаж