Экспозиция

Автор

Кастусь Качан

Канстанцін Іванавіч Качан  нарадзіўся ў 1950 г. у в. Лаўрышава
Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт фізікі (1975).
Наведваў заняткі ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім
інстытуце (1977-1980).
Прымае ўдзел у рэспубліканскіх і замежных мастацкіх выставах з 1980
г., мае больш за 30 персанальных выстаў.
Сябра ГА “Беларускі саюз мастакоў” (1987).
З 2014 г. у г. Навагрудак адкрыў прыватную карцінную галерэю.
Творы Кастуя Качан захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі
Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў
Рэспублікі Беларусь, Мастацкім фондзе Міністэрства культуры
Расійскай Федэрацыі, Беларускім дзяржаўным музеі народнай
архітэктуры і побыту, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-
археалагічным музей, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя
П.В.Масленікава, Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага
гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Доме-музее Адама
Міцкевіча ў Навагрудку, а таксама ў прыватных калекцыях многіх
краін свету.
Кастусь Качан быў узнагароджаны медалём Беларускага саюзу
мастакоў "За заслугі ў выяўленчым мастацтве", Ганаровай граматай
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусі, яго імя ўключана ў Кнігу
Славы Навагрудскага раёну ( 2020).

Аннотация

Імя Кастуся Качана ў беларускім сучасным выяўленчым мастацтве перш за ўсё звязваюць з развіццём традыцый пейзажнага жанру. Пейзаж у беларускім мастацтве займае асаблівае месца, беларускія творцы знаходзілі і зараз знаходзяць у ім найбагацейшыя магчымасці для творчых выказванняў, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца прызнанні ў любові да роднай зямлі.
На працягу ўжо доўгіх гадоў мастак апявае прыгажосць роднага краю: яго прыроду, размеранае жыццё невялікіх гарадоў і вёсак, гісторыю, якая увасобілася ў архітэктурных помніках, храмах і манастырах. Вялікая частка творчай спадчыны жывапісца прысвечана менавіта Навагрудчыне. Увага да натуры, адвольная манера жывапісу, мяккія каларыстычныя спалучэнні характэрны для аўтарскай манеры Кастуся Качана. Багацце палітры мастацкіх вобразаў аўтара перш за ўсё будуецца на надзяленні асаблівым сімвалізмам акаляючага асяроддзя і на непасрэдным адлюстраванні эмоцый. Шчырае “зачараванне” убачаным мастак вылівае на свае палотны, што не пакідае абыякавым і гледача.

Репортаж