Наталля Мураўёва
МУРАЎЁВА НАТАЛЛЯ СЯРГЕЕЎНА
Нарадзілася ў г. Орша ў 1993 г.
Скончыла Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж (2013), спецыяльнасць “дызайн графічны”. Выпускніца кафедры жывапіс Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2019), спецыяльнасць “станковы жывапіс”.
Сябра секцыі графіка Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.
Актыўны ўдзельнік міжнародных і рэспубліканскіх пленэраў і выстаў.
Работы знаходзяцца ў прыватных і дзяржаўных калекцыях у Беларусі і за яе межамі.
Асноўныя выставы:
ПЕРСАНАЛЬНЫЯ
2018 Галерэя «Каляровы шлях» (г. Орша (Беларусь));
Мастацкі музей имя В.К. Бялыніцкага-Бірулі (г. Бялынічы (Беларусь));
2019 Магілёўскі абласны мастацкі музей имя П.В. Масленікава (г. Магілёў(Беларусь));
Аршанская гародская мастацкая галерэя імя У.А. Грамыка (г. Орша (Беларусь));
2021 Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж (г.Мінск (Беларусь)).
МІЖНАРОДНЫЯ
2015–2017 дабрачынная выстава-продаж арганізацыі «КОРУНД» (г. Мурманск, РФ);
2018 Міжнародная выстава малюнка «Маляваць натуральна» (г. Торунь (Польшча));
2019 Міжнародны выставачны праект «Коллегиум NEW» (г. Орша (Беларусь), Аршанская гарадская мастацкая галерэя імя У.А. Грамыка);
2021 Международный выставочный проект «Коллегиум» (г. Орша (Беларусь), Аршанская гарадская мастацкая галерэя імя У.А. Грамыка);
2022 Міжнародны выставачны праект «Коллегиум NEW» (г. Орша (Беларусь), Аршанская гарадская мастацкая галерэя імя У.А. Грамыка).
РЭСПУБЛІКАНСКІЯ
2017 Рэспубліканская мастацкая выстава «Open-youth» – 2017» (г. Мінск (Беларусь) , Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў);
Рэспубліканская мастацкая выстава «Скарынiяна» (г. Мінск (Беларусь), Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў);
2018 Выставачны праект “Mini Midi Print”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння выдатнай беларускай мастачкі-графіка Аляксандры Паслядовіч (г.Мінск (Беларусь), Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў);
2019 Трыенале маладых мастакоў» (г. Мінск (Беларусь), Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў);
2020 «Восеньскі салон з Белгазпромбанком» (г. Мінск (Беларусь), Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў);
Фестываль мастацтваў «Арт-Мінск» (г. Мінск (Беларусь), Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў);
2021 Фестываль мастацтваў «Арт-Мінск» (г. Мінск (Беларусь), Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў);
2022 Фестываль мастацтваў «Арт-Мінск» (г. Минск (Беларусь), Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў);
«Восеньскі салон з Белгазпромбанком» (г. Мінск (Беларусь), Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў);
Анастасія Шылягіна
ШЫЛЯГІНА АНАСТАСІЯ СЯРГЕЕЎНА
Нарадзілася ў г.Мінск у 1984 г.
Скончыла Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (2006). Выпускніца кафедры жывапіс Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2020), спецыяльнасць “станковы жывапіс”.
Актыўны ўдзельнік міжнародных і рэспубліканскіх пленэраў і выстаў.
Работы знаходзяцца ў прыватных і дзяржаўных калекцыях у Беларусі і за яе межамі.
Асноўныя выставы і праекты:
ПЕРСАНАЛЬНЫЯ
2022 Персанальная выстава «Сны пра лета» (г.Барысаў (Беларусь), галерэя “З’ява”);
МІЖНАРОДНЫЯ І РЭСПУБЛІКАНСКІЯ
2021 Міжнародная выстава «Арт-Экспа» дзяржаў СНД. «Мастацтва без межаў» (г.Барысаў (Беларусь), выставачная зала Палаца культуры імя М.Горкага);
2019 Выстава па выніках пленэра, прысвечанага народнаму мастаку Беларусі Маю Данцыгу (г. Мінск (Беларусь), БДАМ, выставачная зала «KODEX»);
Міжнародны фестываль мастацтва «Art-Minsk-2019» (г.Мінск, Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў);
Рэспубліканская маладзёжная выстава «Арт-Панарама» (г.Гродна (Беларусь), Новы замак);
2018 Выстава «VOYAGE, VOYAGE» (г.Мінск, Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў);
Выставачны праект «Дапоўненая рэальнасць» (г. Гамбург (Германія);
Выставачны праект «Дапоўненая рэальнасць»(г. Мюнхен (Германія);
Выстава беларускіх мастакоў «Belarus Art-Living and Dreaming» (г. Лондан (Вялікабрытанія);
Выстава-продаж «Прыналежнасць» (г. Мінск (Беларусь), Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі);
2017 Калядная выстава жывапісу, (г. Мінск (Беларусь), Музей «Лошыцкая сядзіба»);
Выстава «Колер i форма» (г. Мінск (Беларусь), БДАМ, выставачная зала «KODEX»);
Выстава па выніках Друйскага мастацкага пленэру 2017 г. (г. Мінск (Беларусь), галерэя Чырвонага касцёла);
Выстава «Імгненне» (г. Пінск (Беларусь), ДУ «Музей Беларускага Палесся);
2016 XIII Міжнародная выстава-кірмаш «Пакроўскі кірмаш», (г. Мінск (Беларусь), Нацыянальны выставачны цэнтр);
Выстава па выніках летняй практыкі (г. Мінск (Беларусь), БДАМ, галерэя «Акадэмія»).
Аннотация
“НА МОВЕ КВЕТАК…”
выстава жывапісу
НАТАЛЛЯ МУРАЎЁВА, АНАСТАСІЯ ШЫЛЯГІНА
Жыццёвы цыкл кветак параўноўваюць з жыццём чалавека, але ў паскораным тэмпе. На гэтым падабенстве і пабудаваны асноўныя пераносныя значэнні кветак у вобразнай структуры мастацкіх твораў, а менавіта матыў vanitas — хуткаплыннасці існавання. Кветкі прыцягваюць мастакоў як цікавая жывапісная задача, як аб’екты, што можна надзяліць сімвалічным значэннем, як мадэль, што дэманструе логіку светабудовы.
Кветкавы нацюрморт – асаблівы жанр, ён зарадзіўся ў Залаты век нідэрландскага жывапісу і дасягнуў найвялікшай папулярнасці ў канцы 18 ст. Паступова ў кожнай краіны з’явіўся свой кветкавы сімвал, метафарычныя значэнні кветак і раслін патрапілі ў літаратуру, у клішэ сучаснай рэкламы, у тэксты песень…
У кожнай расліны, кветкі, зёлкі свая гісторыя, якую яна апавядае асабістай “мовай”: праз пластычны малюнак суквецця і лістоўя, праз адлюстраванне ў фальклоры і літаратурных вобразах. Выраз “на мове кветак” часцей за ўсё ўжываюць, калі маюць на ўвазе тое ці іншае сімвалічнае значэнне кветкі, праз якое перадаецца зашыфраванае пасланне.
На выставе мы можам датыкнуцца да двух розных творчых сусветаў і можам паспрабаваць зразумець аб чым з намі размаўляюць “на мове кветак”… Экспазіцыю складаюць жывапісныя творы двух мастачак, і кожная з іх арганізоўвае палотны ў адпаведнасці са сваёй жывапіснай праграмай і аўтарскай творчай мовай. У гледачоў будзе ўнікальная магчымасць ацэніць стылістычныя і тэхнічныя характарыстыкі вельмі розных па характары работ, але якія аб’яднаны агульным аб’ектам інспірацыі.
Наталля Мураўёва ў асноўным звяртаецца да каларыстычных і фактурных якасцяў кветак. На яе карцінах, кветкі ўжо адарваны ад свайго натуральнага асяродку і змешчаны ў вазы. Анастасія Шылягіна наадварот працуе ў сінтэтычным жанры паміж краявідам і нацюрмортам : яна назірае і адлюстроўвае тыповыя для Беларусі расліны і кветкі “на іх зямлі”.
Мастачкі праз свае творы вяртаюць нам гармонію і прыгажосць, якой так часта нестае ў нашым паўсядзённым жыцці.