Автор

Светлана Кострица
Краткая биография:
1990 -1996 – Обучение в Белорусской Академии искусств, Отделение станковой живописи.
1998-2001 – Творческие мастерские живописи и скульптуры под руководством Савицкого М.А.
2000 – принята в СХ Беларуси.
1996-2007 – Преподавательская деятельность
2011-2021 – Преподаватель в Минском государственном художественном
колледже им. А.К.Глебова.
Аннотация
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя работы Святланы Кастрыцы, напісаныя ёю за апошнія некалькі гадоў падчас вандровак па Беларусі, Сербіі і іншых краінах
Еўропы.
Энергетыка пейзажаў Святланы Кастрыцы вельмі розная. Бывае, на палатне заварожвае сапраўдны выбух эмоцый, якія ўзмацняюць буйныя смелыя мазкі. Здаецца, мастачка не любуецца натурай, а ўтаймоўвае і правакуе, падштурхоўвае да супрацьстаяння. А бывае, адкрываеш для сябе цалкам іншую творцу – мяккага, нават крыху таямнічага лірыка…
На выставе можна ўбачыць шмат эцюдаў, свабодных, лёгкіх, зробленых у імпрэсіяністычнай манеры. Краявіды Святланы Кастрыцы вызначаюцца асаблівым каларытам, душэўнасцю і чысцінёй. Натурныя назіранні за асаблівасцямі разнастайных ландшафтаў, сонечны настрой лясных палянаў, замалёўкі ветраных марскіх хваляў і ціхія завадзі з яхтамі, лірычныя еўрапейскія дворыкі перададзены ў свабоднай і экспрэсіўнай манеры. Творы мастачкі захоўваюць кожны раз непаўторны веліч хутказменных прыродных станаў. Пастозная фактура яе жывапісу, абагуленыя каларыстычныя рашэнні, адсутнасць дэталёвай прапрацоўкі
ствараюць адметнасць яе жывапіснай стылю.
Камерныя нацюрморты Святланы Кастрыцы прасякнуты шчырым любаваннем простымі, але вельмі выразна перададзенымі прадметамі. Нават кветкі яна малюе буйным планам, каб дэталі і фрагменты добра прачытваліся, і, звяртаючы на іх увагу, ператварае ў сімвалы.
Чым жа так неадольна прыцягваюць гледачоў работы Святланы Кастрыцы? Шчырасцю мастацкага выказвання. Уменнем не проста ўбачыць, а глыбока адчуць і ўсхвалявана перадаваць на палатне, дзяліцца сваім эмацыянальным усхваляваннем з іншымі.
Наталля Шаранговіч,
мастацтвазнаўца