Аннотация
ПРЭС-РЭЛІЗ
29 лістапада ў 18.00 у галерэі “Мастацтва” (пр-т Незалежнасці, 12) у рамках V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў “Дэкарт-22” адкрываецца выстава аўтарскага тэкстылю Любові Кірылавай і Веры Блінцовай “Калядная казка”.
Напярэдадні святкавання Новага года і Раства Хрыстова заўсёды пануе перадсвяточны настрой, чаканне казкі і цуду. Выстава аўтарскага мастацкага тэкстылю “Калядная казка” дае магчымасць пазнаёміцца з творчасцю мастакоў Любові Кірылавай і Веры Блінцовай.
Многія гледачы ўпершыню ўбачаць, што з тканінай можна тварыць такія цуды! А гэта ўсяго толькі вынік любові да сваёй працы, палёт фантазіі, шмат-шмат высілкаў, натхнення і ледзь-ледзь чараўніцтва! Тое, што разам называецца творчасцю.
Гэта пастаянны пошук і эксперымент даўжынёю ва ўсё творчае жыццё мастакоў. Па старанным падборы тканін (парча, лён, шоўк, аксаміт, атлас, арганза і г.д.), фурнітуры, прапрацоўкі дэталяў, выдатнай якасці выканання –
гэта “тэкстыльны Фабержэ”.
Работы мастакоў Любові Кірылавай і Веры Блінцовай упрыгожваюць інтэр’еры многіх знакавых мясцін і ў Беларусі, і за мяжой. Гэта Культурны цэнтр Пасольства Рэспублікі Беларусь у Маскве, Храм-Помніку гонар усіх святых, Троіцкі храм, Храм Іова-Шматпакутнага, Палац Незалежнасці, Вярхоўны Суд Беларусі, ЗАГС Кастрычніцкага р-на Мінска і г.д.
Выстава працуе да 17 снежня 2022 г.