Экспозиция

Автор

Владимир Гончарук

Нарадзіўся 6 чэрвеня 1961 г. у пасёлку Качубееўскае
Стаўрапольскага края, Расія.
1976 – 1980 – вучоба ў рэспубліканскім мастацкім вучылішчы
імя І.Рэпіна, г.Кішынёў, Малдавія.
1985 – 1989 – вучоба ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-
мастацкім інстытуце (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія
мастацтваў) па спецыяльнасці “манументальна-дэкаратыўнае
мастацтва”.
1989 – 1994 – навучанне ў Творчых майстэрнях Акадэміі
мастацтваў СССР пад кіраўніцтвам М.Савіцкага, г.Мінск, Беларусь.
З 1990 – сябра Беларускага саюза мастакоў.
З 1994 – выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі
мастацтваў.
2002 – дацэнт кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай
акадэміі мастацтваў.
2011 – прафесар кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай
акадэміі мастацтваў.
2015 – лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.
2019 – медаль Францыска Скарыны.

Творы знаходзяцца: у Нацыянальным цэнтры сучасных
мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай
вайны, Магілёўскім абласным музеі імя П.В.Масленікава, Музеі
біскупства (г.Катавіцы, Польшча), а таксама ў прыватных зборах
Ізраіля, Галандыі, ЗША, Германіі, Украіны, Польшчы, Беларусі,
Літвы, Малдавіі.
Прымаў удзел у 60-ці рэспубліканскіх і міжнародных
выставах.
Правёў персанальныя выставы: у г. Люксембургу (2003); у
Траццякоўскай галерэі, г. Масква (2003); у генеральным
консульстве Рэспублікі Беларусь, г. Талін (2007); у галерэі

“Вавілон”, г. Самара, Расія (2009); у Нацыянальным мастацкім
музеі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск (2016) і іншыя.

Репортаж