Экспозиция

Автор

Вольга Нікішына

1970 – нарадзiлася ў Мінску

1986-90 – навучанне ў Мінскай мастацкай вучэльні імя A. K. Глебава

1990-98 – навучанне ў Беларускай дзяржаўнай академіі мастацтваў, кафедра

графікі

2000 – сябра ГА «Беларускі саюз мастакоў»

Персанальныя выставы

2001 – «Графіка», галерэя гродненскай арганізаціі ГА “БСМ”, Гродна,

Беларусь

2002 – галерэя «M-Gallery», Goethe-Institut Inter Nationes Minsk, Мінск,

Беларусь

2003 – галерэя «Minke Lipsch», Маастрыхт, Нідерланды

2003 – галерэя «Вавилон», Самара, Расія

2005 – гарадская мастацкая галерэя Л. Д. Шчамялева, Мінск, Беларусь

2007 – галерэя «SaaleGalery», Заальфельд, Германія

2008 – галерэя «Вавилон», Самара, Расія

2018 – «Разам», Мастацкая галерэя Нацыянальнага Полацкага гісторыка-

культурнага музея-запаведніка, Полацк, Беларусь

Асноўныя выставы

1999 – «Premio Internazionale Biella Per L’incisione 1999» Біела, Італія

2000 – «V Biennal International De Gravat «Josep De Ribera» Xativa – 2000»,

Хатіва, Іспанія

2000 – першае месца ў намінацыі «Новыя імёны», маладежная выстаўка-

конкурс, Мінск, Беларусь

2000 – «Giubileo 2000 Il sacro. Exlibris e piccola grafica nell’arte europea del XX

secolo»,Сомма Ламбардо, Італія

2001 – «Сучасная беларуская графіка», галерэя “Левы–Правы”, Вільня, Літва

2001 – «Вокны аднаго горада. Fenster einer stadt», міжнародны выставачны

праект, Мінск, Магілеў, Полацк, Брест, Гродна, Беларусь

2003 – «Московский международный художественный салон «Новое

поколение», ЦДМ, Масква, Расія

2003 – «VII Biennal International De Gravat «Josep De Ribera” Xativa – 2003»,

Хатіва, Іспанія

2003 – «Eurografik Kyiv 2003 – European Culture Integration Bridge», галерэя

Лавра, Кіеў, Украіна

2005 – «Bruckenschlag zwischen Ost und West», Kunst aus Belarus,

Museumsverbund Nordfriesland Schloss vor Husum, Хузум, Фленсбург,

Германія

2005 – «9 Kunstler aus Weissrussland» Музей графікі, Бад Штебен, Германія

2008 – «I Беларускае біенале жывапiсу, графiкi i скульптуры»,

Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «БСМ», Мінск, Беларусь

2010 – «Эстамп–2010», Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «БСМ», Мінск,

Беларусь

2010 – «II Беларускае біенале жывапiсу, графiкi i скульптуры»,

Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «БСМ», Мінск, Беларусь

2016 – «V Беларускае біенале жывапiсу, графiкi i скульптуры»,

Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «БСМ», Мінск, Беларусь

2017-18 – «Пад знакам Скарыны», выстава сучаснай беларускай графікі.

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, Мастацкая

галерэя, Полацк, Мастацкі музей, Віцебск, Беларусь

2017 – «Графіка года 2017», выстава-конкурс, Рэспубліканская мастацкая

галерэя ГА «БСМ», Мінск, Беларусь

2018 – «Armenian Art Fair», выстава-фестываль сучаснага мастацтва. Ерэван,

Арменія

2018 – Міжнародны фестываль сучаснага мастацтва «Арт-Мінск».

Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «БСМ», Мінск, Беларусь

2018 – Выстава графікі «MINI MIDI PRINT» прысвечана 100-годдзю з дня

нараджэння Паслядовіч А. А. Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «БСМ»,

Мінск, Беларусь

2018 – «Графіка года 2018», «VI біенале жывапісу, графікі і скульптуры»,

выстава-конкурс, Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «БСМ», Мінск,

Беларусь

2019 – «Графіка плюс», Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «БСМ», Мінск,

Беларусь

2019 – «Графіка года 2019», (лаўрэат выставы-конкурс), Мастацкая галерэя

М. Савіцкага, Мінск, Беларусь

2020 – «Графіка года 2017-19», Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны

музей-запаведнік, Мастацкая галерэя, Полацк, Беларусь

2020 – «Графика года 2020», Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «БСМ»,

Мінск, Беларусь (куратар проекта)

2020 – «І Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры», Рэспубліканская

мастацкая галерэя ГА «БСМ», Мінск, Беларусь

2021 – «Арт-Мінск 2021», Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «БСМ»,

Мінск, Беларусь

2021 – «Каля нуля», Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «БСМ», Мінск,

Беларусь

2022 – «Графіка года 2021», Рэспубліканская мастацкая галерэя

«БСМ»,Мінск, Беларусь

2022 – «Арт-Мінск 2022», Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «БСМ»,

Мінск, Беларусь

Аннотация

У галерэе “Мастацтва” Беларускага саюза мастакоў (пр-т Незалежнасці, 12) 18 кастрычніка 2022 года ў 18.00 адкрываецца выстава графікі вядомай беларускай мастачкі, сябры Беларускага саюза мастакоў ВОЛЬГІ НІКІШЫНАЙ “МІФАЛАГЕМЫ”. У экспазіцыі прадстаўлены работы розных гадоў стварэння, якія да таго ж дэманструюць бліскучае валоданне аўтарам рознымі тэхнікамі графікі – афортам, літаграфіяй, меца-цінтай, аквацінтай, сухой іголкай.

Выстава невыпадкова мае назву “Міфалагемы”. Міфалагемы – гэта знаёмыя нам са старажытнасці традыцыйныя міфалагічныя матывы або архетыпы, якія свядома перанесены ў сучасную мастацкую культуру і атрымалі з-за гэтага цалкам іншае вызначэнне. А сам міф, як структурны складнік карціны свету, уяўляе сабой форму цэласнага перажывання і існавання рэчаіснасці пры дапамозе пачуццёва-наглядных вобразаў, якія лічацца самастойнымі рэальнасцямі.

Якія ж міфалагічныя архетыпы даследуе ў сваёй творчасці Вольга Нікішына? Яны, здаецца, вельмі простыя для разумення, нават абыдзеныя, і таму мы часта не ўсведамляем іх асноўнай часткай глабальнай міфалагічнай сістэмы: дом, крыж, чалавек… Але гэта прастата толькі ўяўная. Прасторавыя рамкі ўспрыймання звыклых, здаецца спрошчаных масавай культурай міфалагем вельмі пашырыліся. У новых умовах новага свету ХХІ стагоддзя многія знакі і сімвалы прачытваюцца ў свядомасці па-іншаму. І ўжо не храм у канцы дарогі, а дом з утульна адчыненымі дзвярыма і вочкамі-вокнамі становіцца сімвалам абароненасці жыцця і ў той жа час недасягальнай мараю. Мэтаю, якую не адразу заўважыш праз знешнія штучныя напластаванні. І ўжо не мікелянджэлаўскі Давід з’яўляецца героем эпохі, сімвалам моцнага і мужнага, а чалавек “укрыжаваны”, які адаптуецца да новых умоваў паўсядзённасці. Які губляе ўнутраны стрыжань, сутыкаючыся з невырашальнымі праблемамі, што прымушаюць яго шукаць уласную “зону камфорта”, абараняючыся ад знешняга свету.

 

Увогуле, праз усю творчасць Вольгі Нікішынай праходзіць тэма інтэпрэтацый і трансфармацый вобраза чалавека. Чалавека, які пад уплывам культурных напластаванняў мінулых эпох і пад напорам агрэсіўнай сучаснасці з яе невычэрпнымі межамі дазволенасці і недазволенасці ператвараецца ў знак. Нават іерогліф… І ў гэтым іерогліфе паступова пачынаюць знікаць абрысы твараў, замяняцца крыжам або шлемам – і тут хаваецца імкненне абараніць уласную індывідуальнасць ад трывожнасцяў часу. А пластыку выяўленчага вобраза перадае лінія, нервовая і такая эмацыяльная, якая можа ператварыцца ў чорную пляму або застацца ажурным карункам на чыстым лісце паперы, што без сумневу ўзмацняе рэфлексію мастачкі на нашу рэчаіснасць.

 

Наталя Шаранговіч, мастацтвазнаўца

Репортаж